Прэмію імя Натальлі Арсеньневай атрымаў Андрэй Хадановіч
2020-06-11 20:40
У Менску адбылася онлайн-цырымонія ўручэньня прэміі Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 году. Прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу «Школа травы».
У шорт-лісьце прэміі былі яшчэ зборнікі Дануты Бічэль-Загнетавай «Гускі вяртаюцца» і Вольгі Гапеевай «Чорныя макі».
Пераможца атрымаў грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.
Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Летась прэмію імя Натальлі Арсеньневай, трэцюю па ліку, атрымала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя». Першым ляўрэатам прэміі стаў Уладзімер Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», другім — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае».
Пераможца атрымаў грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.
Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Летась прэмію імя Натальлі Арсеньневай, трэцюю па ліку, атрымала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя».
Першым ляўрэатам прэміі стаў Уладзімер Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», другім — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае».