Прэмію імя Міхася Стральцова атрымала Наста Кудасава
2021-02-13 13:46
Паэтка Наста Кудасава 12 лютага стала ляўрэаткай літаратурнай прэміі імя Міхаіла Стральцова. Гэта рашэньне абвясьціла журы прэміі ў складзе Алены Стральцовай, Уладзімера Някляева, Аксаны Спрынчан і Міхася Скоблы.«За навізну мэтафарычнага асваеньня духоўнага сьвету, спалучэньне традыцый нацыянальнай паэтыкі з мадэрнісцкімі вобразна-выяўленчымі мастацкімі формамі», — так
агучыў матывацыю журы страшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў і галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў»
Барыс Пятровіч.
Сёньня таксама ўручылі прэмію часопісу «Дзяслоў»
«Залаты апостраф» у трох намінацыях. «Залаты апостраф» за прозу ў 2020 годзе атрымаў
Сяргей Рублеўскі, за паэзію —
Міхал Бараноўскі, за дэбют —
Кася Іофе.