Прэмія імя Алеся Адамовіча 2025 пачынае збор заявак!
2025-03-10 19:10
Шукаем творы, што змяняюць свет! Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, – гэтая ўзнагарода чакае іх!
Хто можа ўдзельнічаць?
Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Мы прымаем:
Кнігі
Артыкулы ў медыя
Падкасты
Кіна- і відэапраекты
Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Як намінаваць твор?
Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)
Чаму гэта важна?
Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.