Прэмія Гедройца абвяшчае новы сезон
2020-06-09 12:24
Прэмія Гедройца абвяшчае дзявяты сезон і распачынае прыём заявак.Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
Каб падаць заяўку, запоўніце
форму.Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 7 кніг) трэба перадаць у Беларускі ПЭН-цэнтр (адрас: вул. Залатая горка, 2, 101).
Дамовіцца на сустрэчу і атрымаць код ад дамафона можна па тэлефоне
+375 29 2012659.
Калі падача электроннага варыянта кнігі немагчымая, намінатар павінен прадаставіць не менш за 4 папяровыя асобнікі.
Падрабязней з умовамі прэміі можна азнаёміцца, прачытаўшы яе
статут і рэгламент.Заяўкі прымаюцца
да 20 чэрвеня (уключна).
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018), Ілля Сін “Libido” (2019).