- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі першакрыніцаў некалькі. І чым іх болей, тым цяжэй даследніку, бо першакрыніцы заўсёды супярэчаць адна адной. Мы доўга шукалі якіх-небудзь сведкаў, якія б цалкам супадалі ў апісаннях фактаў і ў іх трактоўцы і, як не дзіва, знайшлі. Толькі неўзабаве высветлілася, што адзін летапісец папросту спісваў у другога. Але ж і старажытны плагіят бязлітасна перакручваецца цягам усіх наступных стагоддзяў. Незлічоныя легіёны гісторыкаў, ідэолагаў, паліттэхнолагаў, пісьменнікаў ды прадстаўнікоў іншых старажытных прафесій ствараюць велічную і бліскучую мінуўшчыну як альтэрнатыву прынізлівай рэчаіснасці і няпэўнай будучыні. (З прадмовы)