- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Дробныя хуліганы" судяцца з Берасцейскім гарвыканкамам. 17 кастрычніка старшыня суда Ленінскага раёна Берасця Пётр Баброўскі пачаў разгляд каргі 19-ці так званных "дробных хуліганаў" - грамадскіх актывістаў, якія ў розныя часы адсядзел і за кратамі ў ізалятары часовага утрымання. У суд прыйшлі 6 чалавек: Раман Кісляк, Уладзімір Вялічкін, Рыгор Бакіевіч, Валянцін Лазарэнкаў, Сяргей Вакуленка, Дзяніс Турчаняк. Астатнія даручылі прадстаўляць іх інтарэсы Р. Кісляку або разглядаць справу без іх. Яшчэ летам яны падалі заяву на правядзенне марша на працягу невялікага кавалку цэнтральнай вуліцы Савецкай. Але намеснік гарвыканкама Вячэслаў Хафізаў адказаў, што марш "дробных хуліганаў" не дазваляецца, таму што па адпаведнаму рашэнню гарадскіх уладаў адзіным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны толькі стадыён "Лакаматыў", які ў "глыбінцы" горада. Аднак у тым жа рашэнні гаворыцца, штостадыён -не для вулічных шэсцяў і дэманстрацый.