- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. З яе бабруйчанка даведалася, што адміністрацыйная справа супраць яе закрыта. Нагадаем, пасля асвятлення антываеннага пікета, журналістку выклікалі ў міліцыю. Там, на прыёме ў маёра Сяргея Рудзько Марына Малчанава даведалася, што яе спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за парушэнне артыкула 23.34 КаАП "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства". У сувязі з гэтым яна вырашыла накіраваць скаргу на дзеянні супрацоўніка міліцыі Рудзько ў пракуратуру.