- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года. Пра стварэнне Міжнароднага арганізацыйнага камітэта абвясціла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна пад час прэс-канферэнцыі 3 кастрычніка. На сёння ў складзе камітэта выбітныя палітыкі і праваабаронцы з многіх краінаў свету, сярод якіх Людміла Аляксеева, старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасэн, прэзідэнт БНР Івонка Сурвіла, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Анатоль Міхайлаў і іншыя. Пакуль у адкрытым спісе сябраў камітэту 29 асобаў.