be
pdf

Праваабарончы веснік (Магілёў) 20

Магілёўскі праваабарончы інфармацыйны бюлетэнь

Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца , грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца. Арыштаваны па крымінальнай справе нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Міністэрства юстыцыі Літвы задаволіла запыт уладаў Беларусі і перадала інфармацыю пра рахункі Алеся Бяляцкага, на якія пералічваліся сродкі для дзейнасці па абароне правоў чалавека. Кіраўніку ПЦ «Вясна» пагражае да 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Кароткія звесткі (паводле ПЦ «Вясна» – сайт www.spring96.org): Нарадзіўся ў 1962 г. у Карэліі (РСФСР), дзе працавалі бацькі. У 1964 г. сям’я вярнулася на радзіму. У Светлагорску скончыў сярэднюю школу, потым беларуска-рускае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэту Гомельскага дзяржуніверсітэту, пасля службы ў войску – аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі ў Мінску. У 1986 г. Алесь Бяляцкі стаў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага Народнага Фронту. У 1990 г. разам з іншымі ўдзельнічаў у стварэнні Беларускай Каталіцкай Грамады. З 1989 па 1998 гг. ўзначальваў Літаратурны музей Максіма Багдановіча, стаў першым дырэктарам, не прызначаным зверху, а аднагалосна абраным калектывам установы на конкурснай аснове. У 90-я гады музей з’яўляўся адным з асяродкаў беларускага асветніцтва, на доўгі час тут знайшлі прытулак рэдакцыі незалежных газет «Свабода» і «Наша Ніва». У 1990-1996 гг. Алес

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Магілёў
  • Дата выхаду: 2011-08
  • Copyright: © 2011 by Праваабарончы весьнік
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org