- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Магілёўскі суддзя Станіслаў Леўчанка атрымаў вымову. Нагодай для яе стала перадача пікантных падрабязнасцяў судовага працэса над транссэксуалам і далейшае разгалошванне медыцынскай таямніцы ў публікацыі ў мясцовай газеце “Вячэрні Магілёў”. Акрамя таго, журналісты ў абразлівай форме прыпаднеслі інфармацыю пра Дзмітрыя з вёскі Макаранцы Магілёўскага раёна, якога абвінавачвалі ў крадзяжы. Інфармацыя пра публікацыю мясцовай газеты выклікала рэзананс у беларускім грамадстве. Гэтую публікацыю шэраг вядомых журналістаў назвалі горшым артыкулам у гісторыі незалежнай Беларусі. З нагоды публікацыі збіралася камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якая канстатавала, што аўтары публікацыі не мелі права разгалошваць інтымныя акалічнасці жыцця ўзгаданага грамадзяніна.