- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожную сераду а 19-й гадзіне ў цэнтры Магілёва збіраюцца маладыя збольшага людзі. Яны не выкрыкваюць лозунгаў, не маюць пры сабе ані плакатаў, ані сцягоў, аніякай сімволікі. Яны маўчаць пра тое, што ў нашай краіне ўсім зразумела і без словаў. Ідэя гэтых маўклівых акцый пратэсту нарадзілася ў т.зв. сацыяльных сетках у інтэрнэце - такіх, як ВКонтакте ці Facebook. Рух , які называецца «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», і аб’ядноўвае дзясяткі тысячаў людзей, здолеў кожны тыдзень выводзіць сотні сваіх прыхільнікаў на цэнтральныя плошчы беларускіх гарадоў.