- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага мы адназначна ўспрымаем як расправу i помету за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне знішчыць Праваабарончы цэнтр "Вясна" i запалохаць увесь праваабарончы руху Беларусі. Патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага i спынення крымінальнага пераследуўадносінахдаяго. Заяўляем пра намер працягваць сваю працу, паколькі наша арганізацыя - гэта людзі, якія аб'ядна-ныя верай у важнасць сваёй місіі па абароне правоў i свабод грамадзянаў Беларусі. Выказваем шкадаванне, што дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі стварылі спрыяльныя ўмовы для з'яўлення крым-інальнай справы ў дачыненні да Алеся Бяляцкага. Заклікаем міжнародную супольнасць ужыць усе магчымыя сродкі палітычнага i прававога ціску на ўрад Беларусі ў мэтах вызвалення Алеся Бяляцкага i ўсіх палітычных вязняў.