- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабарончы цэнтар"Вясна"заяўляе аб падтрымцы i салідарнасьці з рэгія-нальнымі актывістамі, затрыманымі пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас акцый маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі. Апяксей Лапіцкі з Жодзіна быў затрыманы на акцыі 29 чэрвеня са скпаданнем пратаколу за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ). На наступны дзень суд прысудзіў Алесю Лапіцкаму 5 сутак арышту. Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны быў затрыманы на акцыі 3 ліпеня i пакараны 15 суткамі арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). У той самы дзень у Магілёве быў затрыманы праваабаронца Барыс Бухель. У яго адабралі мабільны тэлефон i выдалілі фотаздымкі з акцыі. Яшчэ раз спадара Бухеля затрымалі 7 ліпеня, на наступны дзень пасьля чарговай акцыі. Праваабаронца зьмешчаны ў ізалятар.