- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гомелі супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі арыштавалі намесьніка старшыні суду Савецкага раёну Юрыя Жорава. У справе пра карупцыйную дзейнасьць у судовай сыстэме — яшчэ сама менш чатыры фігуранты. Неафіцыйная інфармацыя пра арышт намесьніка старшыні суду Савецкага раёну Юрыя Жорава пачала цыркуляваць у горадзе яшчэ на пачатку тыдня. Апавядалі і некаторыя падрабязнасьці. У прыватнасьці, што падчас арышту Жорава ў ягоным кабінэце знайшлі толькі 100 даляраў і бутэльку каньяку. Так гэта ці не, дакладна невядома, бо дзяржбясьпека ніякай афіцыйнай інфармацыі не падае.