- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 50 гадоў. Гомельскія праваабаронцы прапануюць падпісаць палітвязню віншавальныя паштоўкі, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра абставіны яго крымінальнай справы. «Мы заклікаем усіх неабыякавых не пакідаць Алеся Бяляцкага ў адзіноце за каменнымі сценамі. Чалавек, які 15 гадоў абараняў правы іншых, заслугоўвае цёплых словаў падтрымкі ў такі няпросты для яго момант», — кажуць Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.