- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У лісьце aa 2 красавіка Алесь Бяляцкі піша, што ўжо другі тыдзень як ён пераведзены ў 14-ты атрад выпраўленчай калоніі №2 Бабруйска: "Тут зноў іншая сітуацыя, чым у каранціне. Атрад працоўны, адпаведна i рэжым прыстасаваны да 1-й ці 2-й зьмены працы. Мінулы тыдзень была 1-я зьмена, значыць пад'ём быў у 5:30, a ў 6:10 мы ўжо ішлі на сьняданак. Затым праверка, i ў 8:00 мы ўжо былі на "промцы". На гэтай "промцы" ёсьць "швейка" швачны цэх. Вось туды я i хаджу. Напачатку мяне прызначылі ў вучні ўпакоўшчыка. Два дні я пахадзіў, ужо i пакаваць навучыўся рукавіцы. Засталося засвоіць упакоўку рабочых робаў, якія тут таксама шыюць, як раптам прыйшло іншае указаньне пасадзіць мяне за швачную машыну.