- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліпеньскі нумар бэлетэня распавядае аб тым, як больш за 30 няўрадавых арганізацыяў Польшчы вылучылі Алеся Бяляцкага на прэмію Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека. З ініцыятываю выступіў польскі фонд Стэфана Баторыя. На старонках праваабарончага Весніка расказваецца, чаму праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусціў вялікі наклад паштовак у падтрымку палітвязняў, аб тым, як асуджаны да смяротнага пакарання гамяльчук будзе звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН, чаму беларуская царква выступае за адмену смяротнага пакарання. Прачытаўшы нумар можна даведацца чаму гамельчукі далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Тыдзень палітвязня”, аб тым што ў Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга Андрэя Стрыжака, а таксама аб тым, чаму актывісту з Калінкавічаў Дзянісу Рабянку адмянілі мільённы штраф.