be
pdf

Права на волю № 8 (269) 2010

Праваабарончы бюлетэнь

У абарону жыцьця... 26 красавіка актывісты шэрагу палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зладзілі ў Менску традыцыйны "Чарнобыльскі шлях", прымеркаваны да 24-гадавіны аварыі на Чарнобыль­скай АЭС. Арганізатары і ўдзельнікі сабраліся ў прызначаны час на пляцы каля НАН. Але многія так і ня здолелі прысутнічаць на кароткім мітынгу на пры­ступках будынку, бо падыходы былі ачэ­пленыя турнікетамі і патрапіць у цэнтр падзеяў магчыма было толькі праз рамкі металашукальнікаў і асабісты дагляд. Імпрэзу распачаў вядомы бард Андрэй Мельнікаў, а затым слова ўзялі пра­ваабаронца Людміла Гразнова, наву­ковец Іван Нікітчанка, якія заявілі пра замоўчваньне ўладамі праблемаў Чар­нобылю, пра палітычны і духоўны чар­нобыль у Беларусі. Прадстаўнік ра­сейскага моладзевага руху "Абарона" Іван Савельеў сказаў наступнае: "Пра стаўленьне ўладаў Беларусі да памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы гаворыць той факт, што па дарозе на гэты мітынг былі затрыманыя сябры на­шай арганізацыі. Адзіная іх віна заклю­чалася ў тым, што яны разам з вамі зьбіраліся ўшанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю. Але мы салідарныя з наро­дам Беларусі".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-05
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org