be
pdf

Права на волю №8 (251) 2009

Праваабарончы бюлетэнь

Галоўнае – дэмакратыя і захаваньне правоў чалавека. Лідэры беларускай апазіцыі пе­радалі кангрэсменам свой план дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэча адбылася 16 красавіка ў Вільні. На ёй прысутнічалі былы кандыдат у прэзі­дэнты Аляксандр Казулін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік стар­шыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, намесьнік старшыні руху "За Сва­боду" Віктар Карніенка, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Бе­ларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, старшыня БАЖ Жана Літвіна. Дэлегацыя Кангрэсу ЗША, якую ўзначальвае Шэлі Берклі, была прад­стаўленая чатырма чальцамі Кангрэ­су ад Дэмакратычнай партыі і трыма – ад Рэспубліканскай партыі. "У нас адбылася зацікаўленая гу­тарка пра сітуацыю ў Беларусі, – сказаў Лябедзька. – Мы перадалі кангрэсме­нам наш план па дэмакратызацыі Бела­русі, так званую дарожную карту". Беларускія ўдзельнікі ўзьнялі пытаньне пра палітвязьняў, палітне­выязных, гвалтоўны прызыў у армію маладых людзей, якія не павінны па медыцынскіх паказаньнях служыць, а таксама пра тое, як ім бачыцца ўдзел амерыканцаў у дыялогу з беларускімі ўладамі, перадае сайт ucpb.org.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-04
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org