- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абмяркуюць Беларусь. У Бруселі па ініцыятыве Еўрапейскай народнай партыі і Партыі еўрапейскіх сацыялістаў пройдзе дыскусія "Праз шэсьць месяцаў: якія посьпехі і праблемы чакаюць Беларусь і ЕС". На ёй будуць абмяркоўвацца стасункі Еўрасаюзу і Беларусі, а таксама дэмакратычныя рэформы. Удзел у дыскусіі возьмуць парламентары, прадстаўнкі Рады ЕС і Еўракамісіі, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў і праваабаронцы з Беларусі. Сярод іх Жана Літвіна, Алесь Бяляцкі, Алег Гулак і Сяргей Мацкевіч. Чакаецца, што з восені ў пасяджэньнях Еўрапарламенту будуць браць удзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Еўрапарламент новага скліканьня мае намер запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі для ўдзелу ў паседжаньнях па Еўрапейскім усходнім партнёрстве – Euronest (European Neighbourhood East). Паводле словаў старшыні па замежных справах Еўрапарламенту Яцэка Сарыюша-Вольскага, у Euronest увойдуць 60 еўрапарламентароў і 60 дэпутатаў ад Азербайджану, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі. Аднак Еўрапарламент не прызнае легітымнасьці цяперашняй Палаты прадстаўнікоў.