- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі яшчэ парушаюцца правы чалавека. Дэлегацыя самай буйной фракцыі Еўрапарламенту – "Еўрапейская Партыя Народаў – Еўрапейскія дэмакраты" – наведала 20 лютага Менск, каб ацаніць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі ў кантэксьце дыялогу Беларусь-ЕС. Асаблівая ўвага надавалася сітуацыі з правамі чалавека і свабодай прэсы. Еўрапарламентары сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў Беларусі, дыпламатычных місіяў краінаў Еўрасаюзу а таксама беларускай грамадзкай супольнасьці і дэмакратычнай апазіцыі. Сябры дэлегацыі – Крыстафер Бізьлі (Вялікабрытанія), Лайма Андрыкене (Літва) і Яцэк Пратасевіч (Польшча) адзначылі пазітыўныя крокі, зробленыя беларускімі уладамі: вызваленьне палітвязьняў, вяртаньне ў продаж дзьвюх незалежных газетаў, рэгістрацыю руху "За Свабоду", а таксама непрызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі.