be
pdf

Права на волю № 3 (264) 2010

Праваабарончы бюлетэнь

"Рэгрэс" у стасунках Еўрасаюзу з Беларусьсю. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бясьпекі віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан заявіла, што адносіны паміж Беларусьсю і Еўрасаюзам разьвіваюцца ў адмоўным накірунку. Пра гэта, на яе думку, сьведчыць канфлікт паміж Беларусьсю і Польшчай, выкліканы арыштамі прадстаўнікоў польскай меншасьці, паведамляе "БДГ" са спасылкай на польскія СМІ."Арышт прадстаўнікоў Саюзу палякаў Беларусі сьведчыць пра эскалацыю дзеяньняў супраць польскай меншасьці, і таксама пра рэгрэс у стасунках паміж ЕС і Беларусьсю", – прыводзяць польскія СМІ заяву Лютца Гельнера, прадстаўніка віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Кэтрын Эштан. Ад імя віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі ён выказаў надзею, штоБеларусь будзе выконваць абавязальніцтвы, узятыя ў межах АБСЕ. "Мы спадзяемся, што Беларусь будзе выконваць абавязальніцтвы, узятыя перад Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, датычныя правоў нацыянальных меншасьцяў", – заявіў прадстаўнік Кэтрын Эштан.Прадстаўнік віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі заклікаў беларускія ўлады правесьці дэмакратычныя рэформы: "Мы заклікаем Беларусь ажыцьцявіць гэтак неабходныя дэмакратычныя рэформы, каб Беларусь магла ў поўнай меры скарыстацца з Еўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Мы будзем уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі", – падкрэсьліў Лютц Гельнер.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Дата выхаду: 2010-02
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org