- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Без выбарчай рэформы не абыйсьціся. 10 лютага ў Менску эксьперты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ і эксперты Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасьці пачынаюць абмеркаваньне магчымых зьмяненьняў Выбарчага кодэксу краіны. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік сказаў, што працэс выпрацоўкі канкрэтных прапановаў уступіў у другую фазу: "Мяркуецца, што прадстаўнікі АБСЕ разам з прадстаўнікамі беларускага боку выпрацуюць прапановы. Яны потым будуць разглядацца на прадмет уключэньня ў выбарчае заканадаўства. Думаю, што канструктыўныя прапановы, якія ўзьнікнуць падчас абмеркаваньня, могуць знайсьці адлюстраваньне ў канкрэтных пунктах заканадаўства альбо ў рэкамендацыях, накіраваных на ўдасканаленьне працэдуры падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў". Старт гэтаму працэсу даў візіт у Менск кіраўніка Бюро АБСЕ Янеза Ленарчыча. Два з паловай тыдні таму ён размаўляў з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімірам Макеем. Тады суразмоўца, як пасьля паведаміў спадар Ленарчыч журналістам, запэўніў у гатоўнасьці і палітычнай волі кіраўніцтва Беларусі правесьці выбарчую рэформу.