- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 лістапада на Кастрычніцкую плошчу выйшла каля тысячы чалавек, каб сустрэцца са сваімі кандыдатамі. Аднак не ўсе кандыдаты выступілі перад прыхільнікамі. На прыступках Палаца Прафсаюзаў узялі слова Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч (Рыгор Кастусёў і Андрэй Саньнікаў у гэты час выступалі ў прамым эфіры на беларускім тэлебачаньні). Супрацоўнікі Менгарвыканкаму папярэдзілі В. Рымашэўскага аб адказнасьці за недазволеную акцыю. На гэта ён адказаў, што як жыхар Менску, Рэспублікі Беларусь і патэнцыйны прэзідэнт ён можа сустракацца з выбарцамі дзе заўгодна, і неабавязкова на гэта атрымліваць чыноўніцкі дазвол. У выступе сп. Рымашэўскі адзначыў, што прыйшоў час не чакаць лідараў, а самім станавіцца лідарамі і браць сітуацыю ў свае рукі, таксама заклікаў галасаваць на выбарах за БХД.