- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кампанія "Гавары праўду" 9 лістапада правяла акцыю, прысьвечаную магчымаму перайменаваньню адной са сталічных вуліцаў у вуліцу Быкава. 30 маладых людзей пашытхаваліся ўздоўж вуліцы Ульянаўскай са сьцягамі кампаніі "Гавары праўду" і сімвалічнымі шыльдамі з нумарамі дамоў і новай назвай вуліцы. На акцыі прысутнічалі Уладзімір Някляеў, старшыня Саюза пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, паэт Генадзь ураўкін. Выпадковым мінакам актывісты "Гавары праўду" раздавалі кнігі і дыскі з творамі Быкава. –Тое, што мы сёньня арганізавалі – не палітычная акцыя: гэта наш агульны маральны абавязак. ВасільБыкаў – гонар нашай нацыі, – заявіў падчас імправізаванага мітынгу Уладзімір Някляеў.