- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь ня ўвойдзе ў Раду Еўропы? Пры сёньняшніх умовах Беларусь ня стане сябрам Рады Еўропы, цытуе Луіса Марыя дэ Пуча сайт Informer.Az. Такую заяву дэ Пуч зрабіў на прэс-канферэнцыі, прысьвечанай сканчэньню яго паўнамоцтваў. Ён адзначыў, што, нягледзячы на неаднаразовыя патрабаваньні адмяніць сьмяротнае пакараньне, улады Беларусі ня толькі ня выканалі гэта, але нават наадварот – нядаўна быў прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд. "Мы паспрабавалі правесьці перамовы з А. Лукашэнкам і іншымі афіцыйнымі асобамі Беларусі. Аднак яны не ўлічылі пазіцыю Рады Еўропы па гэтым пытаньні, што робіць немагчымым інтэграцыю Беларусі", – сказаў дэ Пуч. Новы старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Меўлют Чавушаглу, абраны на гэтую пасаду 25 студзеня, спадзяецца, што ў 2010 годзе беларускаму парламенту будзе вернуты статус сьпецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ. "Беларусь – адзіная краіна на еўрапейскім кантыненце, якая не зьяўляецца сябрам Рады Еўропы", – заявіў ён на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Страсбургу. Кажучы пра сваю працу на новай пасадзе, Чавушаглу зазначыў, што будзе надаваць асаблівую ўвагу пытаньням абароны каштоўнасьцяў ПАРЕ і правоў чалавека, а таксама рэформе Рады Еўропы і Еўрапейскага суда па правах чалавека.