- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня... У Беларусі распачалася кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня". Мэта кампаніі – спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот з подпісамі як вядомых беларускіх дзеячоў, так і простых грамадзянаў будзе перададзены прадстаўнікам Парламенту, Ураду і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў. "Тое, што ў Беларусі да гэтага часу выконваюцца сьмяротныя прысуды – абуральна. Гэта вельмі выразна сьведчыць пра жорсткасьць беларускай рэпрэсіўнай сістэмы, што ўключае ў сябе суды, пракуратуру і месцы ўтрыманьня вязьняў. Мне падаецца, што Беларусь працягвае чапляцца за савецкую мінуўшчыну, дзе сьмяротнае пакараньне выкарыстоўвалася вельмі-вельмі часта", – адзначыў Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.