- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад сталіцы да самых ускраінаў. Паводле "Каляндарнага плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", зацьверджанага Цэнтральнай камісіяй, збор подпісаў выбаршчыкаў будзе праходзіць да 29 кастрычніка ўключна. Варта адзначыць, што збор подпісаў паступова набраў хаду па ўсёй Беларусі. Аднак пакуль гэты працэс нельга назваць раўнамерным і бесперашкодным... Жыхары некаторых гарадоў і мястэчкаў ужо мелі магчымасьць ня толькі падпісацца, але і асабіста паразмаўляць з патэнцыйнымі кандыдатамі. Але, зразумела, што асноўная праца зараз разгортваецца ў сталіцы краіны. Так, каля сталічнага ГУМу ўжо разгарнуліся пікеты па зборы подпісаў за вылучэньне Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва і ажно некалькі – за Аляксандра Лукашэнку. Некаторыя прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы прыязджаюць на пікеты асабіста. Да іх пастаянна зьвяртаюцца людзі з пытаньнямі, на якія яны імкнуцца падрабязна адказаць. Такія сустрэчы з выбаршчыкамі сталіцы правялі Яраслаў Раманчук, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Алесь Міхалевіч ды інш.