be
pdf

Права на волю 19/2007

Праваабарончы бюлетэнь

Гэта адкрытае пагарджаньне Канстытуцыяй Крымінальны перасьлед Зьміцера Дашкевіча – спроба запалохаць грамадзка актыўную моладзь Беларускія ўлады пагарджаюць Канстытуцыяй. За карыстаньне правам ня сьведчыць супраць сябе самога, якое гарантаванае Асноўным Законам, Зьміцеру Дашкевічу пагражае да шасьці месяцаў арышту. 14 жніўня 2007 году РУУС г. Шклову была ўзбуджаная крымінальная справа супраць моладзевага лідэра Зьміцера Дашкевіча, які быў асуджаны і адбывае пакараньне (год і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі) за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт. Паводле пастановы сьледчага Шклоўскага РУУС капітана міліцыі С. Н. Лоха, Зьміцер Дашкевіч сёлета ў чэрвені падчас допыту па крымінальнай справе супраць Івана Шылы (узбуджанай па тым самым абвінавачаньні: дзейнасьць ад імя Маладога Фронту), адмовіўся ад дачы паказаньняў, “ня маючы на тое паважных прычынаў”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-10
  • Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org