- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вызваліце палітвязьняў! Швейцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Васіля Лявонава, Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Клімава, Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча, Антона Кішкурны. Арганізацыя таксама зьбірала подпісы супраць перасьледу іншадумства на Беларусі. Акцыя працягвалася некалькі гадзінаў і за гэты час на цэнтральных вуліцах Жэневы было сабрана больш за 300 подпісаў. Падпісваліся ня толькі жыхары Швейцарыі, але і немцы, французы, ангельцы. Новыя крымінальныя справы Чарговая крымінальная справа распачатая супраць актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту ў Гомельскай вобласьці. Маладафронтавец са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка і ягоны аднадумец са Жлобіну Кірыл Атаманчык падазраюцца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 19 верасьня па месцы жыхарства хлапцоў мясцовыя ўпраўленьні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі правялі ператрусы.