- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэлегацыя праваабаронцаў у Жэневе. У межах падрыхтоўкі прадстаўленьня ў Савеце па правах чалавека ААН універсальнага перыядычнага дакладу (UPR) па Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкі, намесьнік старшыні В.Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак наведалі Жэневу. У ходзе візіту праваабаронцы правялі шэраг сустрэчаў з нацыянальнымі дэлегацыямі краінаў, якія ўваходзяць у склад Савету па правах чалавека ААН. Таксама прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі офісаў сьпецдакладчыкаў ААН па абароне праваабаронцаў, па незалежнасьці судовай сістэмы і Камітэту па правах чалавека ААН. Падчас гэтых сустрэчаў беларускія праваабаронцы распавялі пра разьвіцьцё сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У тым ліку гаворка ішла пра апошнія выпадкі выкраданьняў моладзевых актывістаў сілавымі ведамствамі Беларусі.