- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
МЗС тут ні пры чым?.. Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце дамогся "ўцямнага" адказу на свае запыты ў Міністэрства замежных справаў Беларусі наконт таго, хто мусіць выконваць рашэньні Камітэту па правах чалавека. Сяргей Гоўша зьвярнуўся да МЗС з пытаньнем, чаму не выконваецца рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН адносна рэгістрацыі праваабарончага цэнтру "Вясна", чаму дзяржавай парушана і да гэтага часу не ўзноўлена яго, Гоўшы, права на свабоду асацыяцыяў. Па словах Гоўшы, згодна з законам, калі гэта не датычыцца МЗС, то яны павінны былі толькі ўказаць, да каго зьвярнуцца. 16 кастрычніка Гоўша атрымаў адказ на гэты запыт у Міністэрства замежных справаў РБ, падпісаны намесьнікам міністра МЗС Алейнікам. Намесьнік міністра паведаміў заяўніку, што абарона правоў грамадзянаў РБ на ўнутрыдзяржаўным узроўні ўваходзіць у кампетэнцыю іншых дзяржаўных органаў РБ, а рашэньні Камітэту па правах чалавека неабавязковыя для выкананьня дзяржаўнымі органамі Беларусі.