- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пытаньні застаюцца... Адмена ці ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі зьяўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парламенту статусу сьпецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаньнях ПАРЕ Сініка Хурскайнэн у Менску. "Гэтае пытаньне зьяўляецца не адзіным, але галоўным. Ёсьць яшчэ пытаньні па свабодзе СМІ, сітуацыі з правамі чалавека і, вядома, дэмакратыі", – адзначыла С. Хурскайнэн, адказваючы на пытаньне агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у рамках сваёй сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Гаворачы пра праблематыку сьмяротнага пакараньня, дакладчык па Беларусі сказала, што ў Парламенцкай Асамблеі "натуральна" будуць улічваць меркаваньне беларускага грамадзтва па гэтым пытаньні. С. Хурскайнэн заявіла, што знаходзіцца ў Беларусі з мэтай падрыхтоўкі справаздачы аб сітуацыі ў краіне. "Асноўнымі напрамкамі работы Рады Еўропы зьяўляюцца правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закону. Па гэтых пытаньнях я і працую ў Беларусі", – адзначыла прадстаўнік ПАРЕ. Акрамя таго, праінфармавала яна, падчас візіту вывучаная сітуацыя, зьвязаная з выкананьнем рэкамендацыяў Асамблеі, якія былі выкладзены ў адрас Беларусі раней.