- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абмежаваньне свабоды слова ў Інтэрнэце Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” 24 жніўня выказала занепакоенасьць у сувязі з планамі беларускіх уладаў стварыць працоўную групу па вывучэньні сусьветнага досьведу ў галіне рэгуляваньня дзейнасьці інтэрнэт-СМІ. Нагадаем, 20 жніўня намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук паведаміў, што цягам месяцу будзе створаная працоўная група, у склад якой увойдуць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых ведамстваў краіны. Па ягоных словах, група “скрупулёзна вывучыць сусьветныя напрацоўкі па рэгуляваньні дзейнасьці інтэрнэт-выданьняў з тым, каб стварыць у Беларусі нарматыўную базу ў гэтай галіне”. Тое, што дзейнасць інтэрнэт-рэсурсаў у нашай краіне не рэгулюецца, А. Слабадчук лічыць істотным недахопам. Ён перакананы, што ўвядзеньне нарматыўнай базы ў сферы Інтэрнэт “ні ў якой ступені не зьвязана з парушэньнем нейкіх правоў і свабодаў”.