- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Cтудэнтаў будуць шукаць праз Інтэрпол?: Студэнтаў з Гомельскай вобласьці, якія цяпер навучаюцца за мяжой, хочуць выклікаць у прызыўныя камісіі. Раней яны вучыліся ў Беларусі. Але былі адлічаныя з вучобы за тое, што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. З гэтай прычыны хлопцы вымушаныя працягваць навучаньне за мяжой. “З міліцыі затэлефанавалі нам дахаты і сказалі, што мой сын злачынца”, – паведаміла маці аднаго са студэнтаў у Сьветлагорску. Бацькі іншага хлопца распавялі, што міліцыянты неаднойчы прыходзілі да іх дадому: Яны казалі, што калі ня знойдуць сына, яго могуць пачаць расшукваць праз Інтэрпол. Міліцыянты паабяцалі таксама, што „студэнтаў прывязуць зза мяжы ў наручніках” і што будуць заведзеныя крымінальныя справы.