- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Поўны ідыятызм...Сімвалічны бой падушкамі скончыўся арыштамі. 15 ліпеня моладзь правяла бой падушкамі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальду. Бой адбыўся побач з Нацыянальнай бібліятэкай з удзелам тых юнакоў і дзяўчат, якіх міліцыянты ня здолелі зьмясьціць у некалькі міліцэйскіх аўтобусаў. У 18.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе толькі праз гадзіну павінна была прайсьці акцыя, стаялі тры аўтобусы з супрацоўнікамі АМАПу. Вакол бібліятэкі дзяжурылі вялікая колькасьць супрацоўнікаў міліцыі і амапаўцаў у цывільным. Былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Як толькі побач з бібліятэкай зьяўляліся маладыя людзі з падушкамі, да іх адразу ж падыходзілі амапаўцы і вялі ў аўтобус. У многіх мінакоў абшуквалі заплечнікі. АМАП дзяжурыў ля Нацыянальнай бібліятэкі на працягу некалькіх гадзінаў. Усяго былі затрыманыя 70 чалавек.Поўны ідыятызм...Сімвалічны бой падушкамі скончыўся арыштамі"Я гэтага не чакаў, гэта поўны ідыятызм. Да гэтага моманту людзі, якія ўсё гэта робяць, былі ўзроўню станцыянару псіханеўралагічнага дыспансера, але зараз іх трэба зьмясьціць у пакой з войлачнымі сьценамі", – пракаментаваў тое, што адбылося, адзін з арганізатараў акцыі Андрэй Кім.Самога Андрэя Кіма пазьней таксама затрымалі. Калі шараговыя ўдзельнікі акцыі былі праз некалькі гадзінаў вызваленыя, то моладзевага лідэра прыцягнуць да адказнасьці як арганізатара. Ноч Кім правёў у Першамайскім РУУС Менску.16 ліпеня суд Першамайскага раёну Менску аштрафаваў грамадзкага актывіста Андрэя Кіма на 17 500 рублёў.