- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь-Еўрасаюз:усяго пяць крокаўнасустрач... Беніта Ферэра-Вальднер падчас візіту ў Менск заявіла пра тое, што яна спадзяецца на новую эпоху ў дачыненьнях з Беларусьсю. Аднак яна адразу папярэдзіла, што крокі Бруселю насустрач Менску магчымыя толькі пры ўмове, што і Беларусь пойдзе насустрач Еўрасаюзу і, у прыватнасьці, да канца гэтага году выканае 5 умоваў дэмакратызацыі краіны. Еўракамісар назвала сваю сустрэчу з кіраўніком Беларусі "вельмі прадуктыўнай": "Магу вам сказаць, што мы мелі вельмі прадуктыўную размову па ўсіх пытаньнях. Яна цягнулася дзьве з паловай гадзіны. Мы абмеркавалі ўсе дэталі. Мне падалося, што прэзідэнт вельмі ўважліва прыслухаўся да маіх словаў". Беніта Ферэра-Вальднер таксама выказалася за добрыя дачыненьні Бруселю і Менску. Але яна нагадала, што Еўрасаюз і Еўракамісія чакаюць ад Беларусі выкананьня галоўных умоваў дэмакратызацыі краіны. Гэта, перадусім, сумесная праца з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) у справе зьмяненьня выбарчага заканадаўства Беларусі, каб наступныя выбары праходзілі паводле новага заканадаўства. Акрамя таго, гэта – свабода СМІ, свабода сходаў, рэгістрацыя недзяржаўных арганізацыяў, вызваленьне палітзьняволеных.