- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Несуцяшальныя вынікі. Пазітыўных зьменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі не адбываецца – канстатуюць праваабаронцы. На сустрэчы з журналістамі 8 чэрвеня сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч і кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак падсумавалі вынікі першага паўгодзьдзя 2010 году ў галіне правоў чалавека і канстатавалі, што практычна ніякіх пазітыўных зьменаў у Беларусі за гэты час не адбылося. Паводле словаў Валянціна Стэфановіча, выключэньнем сталі зьмены ў Выбарчае заканадаўства, якія, аднак, не паўплывалі на практыку правядзеньня выбараў (у дадзеным выпадку, мясцовых), што не былі прызнаны празрыстымі і дэмакратычнымі. Як адзначыў юрыст, станоўчым момантам можна назваць той факт, што з вышэйшых уладных структураў паступіла ўказаньне прыняць закон аб альтэрнатыўнай службе, у выніку чаго часткова прыпынілася практыка прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія адмаўляюцца служыць у войску з рэлігійных ці іншых перакананьняў.