be
pdf

Права на волю №1 (244) 2009

Праваабарончы бюлетэнь

Human Rights Watch крытыкуе Беларусь. 15 студзеня Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікава­ла штогадовую справаздачу аб стане выкананьня правоў чала­века ў розных краінах сьвету. Справаздача адметная най­перш вострай крытыкай на адрас ЗША, і ў прыватнасьці адыходзячай адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша. Маюцца на ўвазе тыя парушэньні правоў чалавека, якія былі дапушчаныя ЗША ў часе вайны з тэрорам, у Іраку, Аўганістане. Такія парушэньні, якія былі на базе Гуантанама ці ў ірацкіх турмах, шкодныя ня толькі самі па сабе, але і тым, што яны далі магчымасьць за­плюшчыць вочы на сітуацыю з правамі чалавека ў іншых краінах, паказалі іншым, больш рэпрэсіўным урадам, што такая палітыка прымальная. Менавіта гэта Human Rights Watch на­зывае “вялізнай шкодай гадоў праўленьня Буша”. Арганізацыя таксама піша пра Кітай і Расію як краіны, якія імкнуцца панізіць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, апраўдваюць парушэньні ў іншых краінах не­ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаваў, рэгіянальнай салідарнасьцю. Такім чынам, Human Rights Watch да сапраўдных абаронцаў пра­воў чалавека адносіць толькі Еўрасаюз.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009-01
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org