- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”: Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з пашырэньнем палітычнага перасьледу актывістаў моладзевых арганізацыяў і рухаў Беларусі. На гэты час па крымінальнай справе, узбуджанай па факце дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, у якасьці падазраваных прахоздяць чатыры чалавекі: Алег Корбан, Дзьмітрый Хведарук, непаўнагадовая Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі. 13 сакавіка ў Пракуратуру г. Менску на допыт у якасьці сьведкаў па крымінальнай справе супраць А. Корбана і Д.Хведарука былі выкліканыя Н. Палажанка і А. Янушэўскі. Аднак у пракуратуры моладзевым актывістам былі прад’яўленыя пастановы аб прызнаньні іх падазраванымі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь – дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”.