- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спыніць перасьлед моладзі! Праваабарончы цэнтр “вясна” выказвае рашучы Пратэст супраць Палітычна матываваных выключэньняў студэнтаў На працягу апошняга месяца па палітычна матываваных падставах былі адлічаныя: Зьміцер Жалезьнічэнка – з 3 курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага універсітэту; Кацярына Салаўёва – з 2 курсу гістарычна-філалагічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага універсітэту; Фёдар Чаранкоў – з 1 курсу Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна, Франак Вячорка – з 3 курсу факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту; Антон Каліноўскі – з 1 курсу перакладчыцкага факультэту Менскага лінгвістычнага універсітэту. Зьміцер Жалезьнічэнка, Кацярына Салаўёва, Франак Вячорка і Антон Каліноўскі зьяўляліся пасьпяховымі студэнтамі, мелі высокі сярэдні бал, таму іх адлічэньне з ВНУ мы расцэньваем як перасьлед у сувязі з актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і ўдзелам у апазіцыйных палітычных партыях і рухах. Кацярыну Салаўёву адлічалі два разы, прычым пасьля першага адлічэньня яна была ўзноўленая ва ўніверсітэце пад ціскам грамадзкасьці. У адносінах да яе ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі.