- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьпіс пашыраны: Злучаныя Штаты дадалі да сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзідэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазіцыі, яшчэ шэсьць чалавек. Гэта – генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч, начальнік палка міліцыі сьпецпрызначэньня Юры Падабед, міністры адукацыі і інфармацыі, адпаведна, Аляксандр Радзькоў і Уладзімір Русакевіч, былы міністр унутраных справаў Юры Сівакоў і начальнік упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі. Такім чынам, колькасьць чыноўнікаў, якія патрапілі пад санкцыі ЗША, вырасла да 16-ці – 19 чэрвеня 2006 году прэзідэнт Джордж Буш падпісаў указ аб фінансавых санкцыях адносна 10 асобаў. Тады ў сьпіс патрапілі Аляксандр і Віктар Лукашэнкі, Натальля Пяткевіч, Віктар Галаванаў, Аляксандар Зімоўскі, Сьцяпан Сухарэнка, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Уладзімір Навумаў і Лідзія Ярмошына.