- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь у канцы сьпісу: Беларусь заняла 13-е месца ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2006 год сярод 15 краінаў – былых рэспублік СССР. Ніжэй разьмясьціліся толькі Казахстан і Туркменія. У пачатку гэтага сьпісу Грузія, Эстонія і Украіна. Гэта вынік аналізу заканадаўстваў аб СМІ ў краінах СНД і Балтыі, які ў чарговы раз правёў Інстытут праблемаў інфармацыйнага права (г. Масква). “Нашай мэтай было вызначыць узровень разьвіцьця нацыянальнага заканадаўства ў гэтых дзяржавах у кантэксьце юрыдычных гарантыяў забесьпячэньня свабоды масавай інфармацыі, прасачыць тэндэнцыі разьвіцьця права СМІ, параўнаць тэмпы і вектар росту спрыяльнага для свабоднага разьвіцьця СМІ асяродзьдзя”, – паведамляецца ў дакладзе, які цытуе прэс-служба БАЖ. У якасьці крытэраў гарантыяў свабоды масавай інфармацыі разглядаліся наяўнасьць альбо адсутнасьць заканадаўчых гарантыяў разнастайных асьпектаў дзейнасьці СМІ.