Пратасевіч у Мінск — Лукашэнка ў Гаагу? Стрым з экс-рэдактарам NEXTA
2020-11-18 20:27
Беларусь патрабуе ад Польшчы выдаць стваральнікаў тг-канала NEXTA Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча.
У адказ Пратасевіч троліць беларускія ўлады: "Гатовы вярнуцца ў Беларусь і здацца сілавікам ў абмен на прымусовую транспарціроўку Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе!"
Як жывецца і працуецца журналісту пад крымінальным артыкулам? Якімі былі месяцы працы на NEXTA ў разгар вулічных пратэстаў у Беларусі? Пра ўсё гэта ў інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам.