be

Поезд «Минск—Москва» = «Цягнік Мінск—Масква»

Турбіна Люба

Адметнасць у тым, што гэтая кніга — білінгва, у ёй змешчаныя рускія арыгіналы і адпаведныя беларускія пераклады, над якімі працавалі знаныя нашыя пісьменнікі, сябры і калегі аўтаркі. Перастварылі вершы па-беларуску Людка Сільнова, Мікола Шабовіч, Рэгіна Рэўтовіч, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая. Любоў Турбіна — паэтка, празаік, літаратурны крытык, перакладчыца з беларускай, украінскай і балгарскай моў. Аўтарка дзесяці кніг вершаў, выдадзеных у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Балгарыі. Жыццё спадарыні Турбіной непарыўна звязанае з Беларуссю і Расіяй, нарадзілася пісьменніца ў Ашхабадзе. Закончыла фізічны факультэт БДУ (Мінск, кандыдат фізіка-матэматычных навук), пазней завочна — Літаратурны Інстытут імя Горкага (Масква). З 2001 года жыве ў Маскве, з 2004-га працуе ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук, даследуе беларускую літаратуру.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 61
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2015
  • Выдавец: Кнігазбор
  • Памеры: 92 с.
  • ISBN: 978-985-7119-39-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2010 by Люба Турбіна, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org