- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі азіраюся назад і згадваю дзяцінства, складваецца ўражанне, што музыка вакол і побач са мной была заўжды. Любіла спяваць мама, Тамара Фёдараўна, хоць заўсёдныя клопаты прафесійныя, настаўніцка-школьныя, і побытава-хатнія, магчыма, не надта таму спрыялі. Мамін голас не вельмі моцны, але чысты і вельмі шчыры. А сама манера выканання адлюстроўвае далікатнасць унутранага свету. Нячаста, але спяваў бацька, Міхась Іосіфавіч, найперш народныя песні — кшталту «Ой, сівы конь бяжыць» або славуты раманс «Ты не пришла, а я так ждал…». Вельмі любіла спяваць бабуля Марыя Іванаўна. Цікава, што на Грушаўцы, дзе нарадзілася мама, спявалі часцей, чым у Быхаве, на бацькавай радзіме.