- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сустрэўшы на ўчастку Міхася, Шыбека неяк адразу павесялеў, з твару яго знікла заклапочанасць. З цікавасцю спытаў: — Як там у цябе ў інтэрнаце? Хлопцы ў пакоі нішто? — Усё як мае быць. Андрэй Ляшкевіч, ну-у-у, журналіст з шматтыражкі, вам прывітанне перадае… Мы цяпер жывём разам: дзелім папалам хлеб і соль. Гэта ён дамовіўся з камендантам, каб мяне пасялілі ў іх пакой… — А ты адкуль яго ведаеш?! — здзівіўся Шыбека.