be
pdf

Полымя 2 (976) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы ці хутары. Потым перавезці трэба. Амброжый не здатны, больш царкоўнымі справамі займаецца. Бацька Арыстарх наказваў, каб паставілі свой вятрак. Паміраў з гэтымі словамі. Вятрак патрэбен, прыбытак можа даць, і самае яго месца — там, на той пясчанай выспе за сыраварняй...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Полымя
Выдаўцы і выдавецтвы: Літаратура і Мастацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-02
  • Рэдактар: Мятліцкі Мікола
  • Выдавец: Літаратура і Мастацтва
  • Copyright: © 2011 by Полымя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: крыніца: http://lim.by/
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org