- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1939 год пачаўся як быццам звычайна, але ўсе чагосьці чакалі, нібы прадчуваючы, што нешта павінна адбыцца. Чакалі нейкай падзеі. На дарогах Еўропы пастаянна чуўся цяжкі тупат войск вермахта. Немцы акупіравалі Чэхаславакію, якая ператварылася ў германскі пратэктарат (сакавік 1939). Польшча не надта ведала, як на ўсё гэта рэагаваць, бо непакоілі і захад, і ўсход. Усё большыя тэмпы набывала мілітарызацыя ў СССР. Чырвоная Армія здолела нанесці паражэнне японскім войскам ля возера Хасан у Прыморскім краі, бальшавікі не пераставалі гаварыць пра сусветную рэвалюцыю.