- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Задраўшы галаву, cтражнік з захапленнем разглядаў вершаліну камлюкаватага дуба. Яго таўшчэзныя галіны нібы расхіналі лясны гушчар уверсе. Здавалася, быццам імі ён падтрымлівае неба. Вакол дуба сцяной стаяў цёмны лес. Павольна абышоў ляснога волата, прысеў і асцярожна адгарнуў снег, затым мох і апалую лістоту. Пад мохам ляжаў урослы ў зямлю камень. На ім быў выразна бачны запоўнены вадой адбітак жаночай ступні. Укленчыўшы, стражнік перахрысціўся, прагна ўдыхнуў паветра і зрабіў глыток. Потым прыклаў мох на месца, узняўся на ногі і зноў перахрысціўся.